Хрыстос прызямліўся ў Гародні, Уладзімір Караткевіч

Автор книги: Уладзімір Караткевіч
Жанр: Роман

Кнга пра Дзва або дзвосная Кнга

Пачну здалёк. Адзінаццаць год таму мне ў рукі трапіла кніга Г. Сенкевіча "Quo vadis". Амаль год пасля яе не магла ўзяць у рукі ніякую іншую кнігу - бо ўражанне ад яе было такое вялікае, што быў вялікі страх расчаравання ў параўнанні з ей.

Кнігу "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" чамусьці не было вялікага жадання прачытаць. Але як жа я памылялася!!! Прачытала яе на адным подыху, чытаць было лёгка. Вельмі цікавая.
Кніга пра Дзіва. Кніга пра Чалавечнасцть. Кніга пра Лювоў. Кніга пра Свядомасць чалавека. Нягледзячы на часам жорсткі сюжэт, сэрдца ад яе напаўняецца цеплынёй і дабрынёй. Аўтар прымушае Вас думаць, разважаць, глядзець на сябе і навокал іншымі вачыма. Трэба чытаць яе, каб адшукаць у сваёй душы і сэрцы сваім нешта новае, нешта лепшае, нешта светлае.
Страх расчаравання ў іншых ў параўнанні з гэтай кнігай цяпер вялікі...